МIРСКI ЗАМAК |
|Тытульны
лiст| |Наступная| |
Вежа-брама захавалася аўтэнтычнай з часоў будаўнцiтва замка ў пачатку XVI ст. | Мiрскi замак
- унiкальны помнiк беларускага дойлiдства -
збудаваны князем Iльiнiчам у пачатку XVI ст. на
ўскрайку мястячка Мiр (Гродзенская вобл.) на месцы
драўлянай феадальнай сядзiбы, што iснавала тут у XV
ст. Гэта квадаратнае ў плане збудаванне з вежамi, якiя выступаюць па вуглах. Пятая вежа-брама мела пад'ёмны мост i каваную рашотку-герсу, якая хутка магла спынiць раптоўны напад. Замак был добра прыстасаваны да агнястрэльнай абароны. Яго муры мелi два рады байнiц, а вежы былi разлiчаны на стрэльбу з цяжкiх гармат. Аснову аб'емнай кампазiцыi замка складаюць высокiя вежы, што выступаюць за лiнiю сцен. Усе яны маюць аднолькавыя абрысы - чатарохгранную асноўную частку з васьмiгранным верхам, але аздабленне кожнай вырашана па-свойму, што надае замку непаўторнае дэкаратыўнае багацце i хараство. У пластычным афамленнi Мiрскага замка выкарастаны характэрныя для беларускай готыкi выяўленчыя сродкi: гатычная муроўка (чаргаванне доўгiх i кароткiх бакоў цаглiн) з умураваннымi камянямi, падзел сцен разнастайнымi па форме абтынкаванымi нiшамi, арнаментальныя цагляныя паясы. З 1568 г. Мiрскi замак перайшоў у рукi князеў Радзiвiлаў, якiя ў канцы XVI - пачатку XVII cт. Дабудоўваяюць замак у стылi рэнесанс. Уздоўж усходняй i паўночнай замкавых сцен узводзiцца трохпавярховаы палац з сутарэннямi, абтыкаваныя фасады якога ўпрыгожваюцца вапняковымi парталамi, лiштвамi, балконамi i ганкамi. Падчас раскопак сабрана шмат палiванай кафлi з раслiнным i геаметрычным арнаментам i гербамi ўладальнiкаў замка. Вакол замка насыпаюць земляныя валы з бастыенамi на рагах, вакол якiх праходзiў вадзяны роў. На поўнач ад валоў разбiваецца iтальянскi сад, а з паўдневага боку пазней з'явiлася штчнае возера. Нягледзячы на шматлiкiя разбурэннi (асаблiва замак пацярпеў падчас вайны 1812 года), Мiрскi замак дайшоў да нашых дзен i зараз паспяхова аднаўляеццаю Гэты помнiк знаходзiцца пад эгiдай ЮНЕСКА. Алег Трусаў, |
Каментарыi i прапанаванне: webmaster@data.minsk.by |