Содержание номера


Адкрытае грамадства

Iнфамацыйна-аналiтычны бюлетэнь

2001, N2(11)

ПРАГРАМНАЯ ЗАЯВА
Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" Свабода-Незалежнасьць-Адраджэньне

Адраджэньне культуры й нацыянальнае сьвядомасьцi

БНФ "Адраджэньне" зыходзiць з таго, што прагрэс чалавецтва магчымы толькi ў шматстайнасьцi народаў; што пэрспэктыва Беларусi залежыць ад кансалiдацыi Беларускага народу на падставе дэмакратычных i нацыянальна-культурных каштоўнасьцяў. Нацыянальнае адзiнства - гарантыя выжываньня Беларусi ў надзвычайных эканамiчных, палiтычных, этнамоўных, экалягiчных варунках.

Улiчваючы, што Беларусь ёсьць спрадвечнай i адзiнай Бацькаўшчынаю беларускага народу й толькi тут ён можа захаваць самабытнасць, БНФ выступае:

БНФ "Адраджэньне" сьцьвярджае, што Беларусь можа вярнуцца ў эўрапейскую й сусьветную супольнасьць народаў толькi праз адраджэньне шматвяковых культурных i навуковых традыцыяў.

БНФ выступае за свабоду творчасьцi, культурнае й навуковае дзейнасьцi на падставе агульначалавечых i нацыянальных маральных ды эстэтычных каштоўнасьцяў, за дзяржаўную падтрымку разьвiцьцю асьветы, навукi, культуры.

БНФ дамагаецца дэпалiтызацыi й дэмiлiтарызацыi адукацыйнае сiстэмы, лiчычь мэтазгоднай шматстайнасьць формаў арганiзацыi адукацыi (прыватныя навучальныя ўстановы), выступае за дзяржаўны кантроль за ўзроўнем базавае адукацыi й захаваньнем нацыянальных прыярытэтаў у адукацыйных установах. БНФ "Адраджэньне" лiчыць жыцьцёва важным дзеля будучынi беларускага народу прыняцьце канцэпцыi нацыянальнае адукацыi.

БНФ патрабуе дэмакратызацыi навуковага жыцьця Рэспублiкi, яго вызваленьня з-пад апекi ваеннага ведамства; эканамiчнага прадухiленьня эмiграцыi iнтэлекту з Рэспублiкi. БНФ "Адраджэньне" лiчыць iнтэлектуальны патэнцыял Беларусi найважнейшай падставаю яе дабрабыту.

Адраджэньню грамадзянскае супольнасьцi, маральнасьцi, сям'i як падставовай каштоўнасьцi будзе спрыяць адраджэньне веры - iстотнага чыньнiку паўнавартаснага духоўнага жыцьця чалавека.

БНФ выступае за свабоду веравызнаньня й рэлiгiйнае дзейнасьцi ў Рэспублiцы, эа роўнасьць канфэсiяў, за аддзяленьне атэiстычнае прапаганды ад дзяржавы. БНФ рашуча пярэчыць спробам выкарыстоўваць вызнаньнi дзеля расколу й разбурэньня беларускага этнасу. БНФ "Адраджэньне" - за грамадзка-нацыянальнае адзiнства вернiкаў i атэiстаў Беларусi, за перавод набажэнства ў рэлiгiйных супольнасьцях, якiя гуртуюць пераважна беларусаў, на беларускую мову.

Незалежнасьць Беларусi, праўная беларуская дзяржава, беларускае нацыянальна-культурнае адраджэньне - прыступкi да адраджэньня найвялiкшае каштоўнасьцi - ЧАЛАВЕКА, асобы, яе духоўнасьцi, годнасьцi й таленту. Галоўнае багацьце нашае Бацькаўшчыны - яе народ. Жыве народ - ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ.

Печатается по книге: "Палiтычныя партыi i грамадска-палiтычныя рухi Беларусi. 2-е выданне. Тэматычны зборнiк №21. Мiнск, 1993, с.205-206


Содержание номера
Содержание номера