БЕЛАРУСКI ГIСТАРЫЧНЫ АГЛЯД


Том 4 Сшыткi 1-2 (6-7) Снежань 1997

Архiвы на шляху ў ХХI стагоддзе

Першы беларуска-французскi архiўны семiнар

Дзеля пашырэння знаёмства з сучаснай гiсторыяй i арганiзацыяй архiваў Францыi, выяўлення яе асаблiвасцяў i тэндэнцый, а таксама ў мэтах абмеркавання пытанняў дзяржаўнага к_равання архiвамi, заканадаўства, арганiзацыi камплектавання i апрацоўкi дакументаў, функцыявання архiўных пабудоваў на базе гiстарычнага факультэта БДУ i Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь супольна з Дырэкцыяй архiваў Францыi 2-5 красавiка 1997 г. быў праведзены Першы беларуска-французскi архiўны семiнар "Архiвы на шляху ў XXI стагоддзе". Такое мерапрыемства, арганiзаванае кафедрай крынiцазнаўства i музеязнаўства БДУ, адбылося ўпершыню ў гiсторыi.

Перад удзельнiкамi семiнара - студэнтамi 2-га i 4-га курсаў гiстарычна-архiўнага аддзялення, спецыялiстамi шэрагу архiўных устаноў Беларусi выступiлi з дакладамi вядомыя ў Францыi архiвiсты, суаўтары сучаснага падручнiка па архiвазнаўству: Элiзабэт Рабю - Генеральны iнспектар архiваў Францыi, i Крысцiн Пецiйя - дырэктар Цэнтра сучасных архiваў у Фонтэнбло (Нацыянальны архiў Францыi). Дарэчы, у сховiшчах апошняга захоўваецца больш дакументаў, чым ва ўсiх архiвах Беларусi разам.

У шэрагу выступленняў разглядалася роля ўзаемадзеяння дзяржавы з архiўнымi ўстановамi на розных этапах гiстарычнага развiцця (Кузьма Козак, Юры Звераў), адказнасць асобы (_гар Лялькоў), праблемы захавання Нацыянальнага архiўнага фонду Беларусi (Уладзiмiр Адамушка) i выкарыстання новых архiўных тэхналогiй (Канстанцiн Карчэўскi). Пра ўзаемадачыненнi цэнтральных i рэгiянальных органаў улады па захаваннi гiстарычнай спадчыны гаварылi Ганна Запартыка i Надзея Нiкiцiна, параўнальнаму аналiзу камунiкатыўнай эфектыўнасцi архiўных пабудоваў прысвяцiлi даклады Вячаслаў Селяменаў i Тацяна Мiрончык.

Вырашана рэгулярна праводзiць супольныя семiнары па найбольш актуальных праблемах дзейнасцi архiўных устаноў дзвюх дзяржаў.

Кузьма Козак


Змест нумара | Беларускi Гiстарычны Агляд

Partners:
Face.by Social Network
Face.by