Гiсторыя Беларусi i беларусаў у польскiх падручнiках па гiсторыi
Губэрт Лашкевiч
1. Навучальныя праграмы
У нiводнай навучальнай праграме, акрамя праграмы 1981 г., беларуская праблематыка не была вылучана асобна. Гэта, вiдавочна, не азначае, што яна нiяк не выступае ў гэтых пра-грамах. Нагоду, каб закрануць яе, даюць тэмы, звязаныя з па-дзелам Рэчы Паспалiтай, паўстаннямi 1830-1831 i 1863-1864 г. на тэрыторыi колiшняга Вялiкага Княства Лiтоўскага, пытаннi нацыянальнага адраджэння, становiшча нацыянальных мяншыняў у II Рэчы Паспалiтай, i г.д. Застаецца аднак фактам, што само найменне Беларусь з усiх праграмаў фiгуруе толькi ў вышэйзгаданай - у сувязi з нацыянальнымi пытаннямi на землях колiшняе Рэчы Паспалiтае ў другой палове XIX i на пачатку XX ст., а таксама там, дзе гаворка заходзiць пра нацыянальныя мяншынi II Рэчы Паспалiтай (Program 1981, 23, 29). У iншых прагледжаных намi навучальных праграмах з гiсторыi (гл. iх пералiк у бiблiяграфii) беларуская праблематыка таксама не выступае як самастойнае пытанне.
2. Падручнiкi па гiсторыi
Падзелiм iх на дзве групы: а) падручнiкi, якiя былi ва ўжытку да канца 80-х гадоў; б) падручнiкi, якiмi карыстаюцца цяпер. Разглядаць iх будзем у такiм парадку, у якiм яны ўжываюцца ў школе (кл. I, II, III i г.д.). Бiблiяграфiчны скарот на пачатку разгляду кожнага падручнiка адсылае да адпаведнае пазiцыi ў бiблiяграфii. Цытаваныя старонкi падаюцца ў дужках без паўтарэння скарочанага бiблiяграфiчнага апiсання, змешчанага на пачатку разгляду.
а) Падручнiкi, якiя ўжывалiся да канца 1980-х
Кл. I (Dowiat). Пытаннi гiсторыi Русi ў эпоху Сярэднявечча займаюць багата месца. Апрацаваныя яны досыць падрабязна: выступаюць палiтычныя адрозненнi памiж Руссю Кiеў-скай, Галiцкай, Залескай (Уладзiмiрска-Cуздальскай). На карце Кiеўскае Русi X-XI ст. адзначаныя галоўныя гарады (м. Iнш. Полацак, Вiцебск, Тураў, якiя ляжаць на тэрыторыi сучаснае Беларусi) (248). Тэрмiн "Беларусь" у палiтычна-дзяржаўным значэннi не выступае. Пры разглядзе тэрытарыяльнага развiцця Лiтвы ў XIV ст. з'яўляецца, аднак, прыметнiк "беларускi" ў этнiчна-геаграфiчным значэннi: "Карыстаючыся слабасцю разбiтае на ўдзелы Русi, Лiтвiны падбiвалi рускiя княствы, аж пакуль уся заходняя частка Русi з Кiевам, г. зн. беларускiя i ўкраiнскiя землi, не апынулiся пад iхнаю ўладай" (451). На карце Вялiкага Княства Лiтоўскага, дзе паказана яго развiццё да 1385 г. (450), адзначана шэсць гiстарычных назваў, напрыклад: "Чорная Русь" (з местамi Гроднам, Наваградкам, Слонiмам) i iншыя гарады сучаснае Беларусi (Полацак, Бярэсце, Слуцак, Менск, Бабруйск, Магiлёў, Орша, Вiцебск, Мсцiслаў, Гомель, Мазыр, Пiнск, Тураў). Да гэтых звестак можна дадаць яшчэ iнфармацыю пра "смаленскiя палкi", якiя бралi ўдзел у бiтве пад Грунвальдам у складзе "лiтоўска-рускiх" войскаў (455).
Кл. II (Gierowski). Гiсторыя земляў, якiя належаць цяпер да беларускай дзяржавы, разглядаецца ў складзе гiсторыi Вялiкага Княства Лiтоўскага i Рэчы Паспалiтай Ягайлавiчаў. Тэрмiны "беларускi", "Беларусь" ужываюцца не ў палiтычна-дзяржаўным, а ў этнiчна-геаграфiчным значэннi, як i ў папярэднiм падручнiку. Важная для грамадскай, рэлiгiйнай i палiтычнай гiсторыi колiшняе Рэчы Паспалiтай Берасцейская унiя (1596) прадстаўлена як вынiк контррэфармацыi: згодна з аўтарамi падручнiка, мэтаю унii была "лiквiдацыя праваслаўнае царквы" (140). Унiя, аднак, была адрынута "(...) бальшынёю праваслаўнага насельнiцтва, спрычынiлася да (...) абвастрэння ўнутраных канфлiктаў класавага i нацыянальнага характару ў Рэчы Паспалiтай" (140). У храналагiчнай зводцы, змешчанай напрыканцы кнiгi, Берасцейская унiя прапушчана. Не згадваюць пра яе i навучальныя праграмы 1981 i 1992 гадоў, затое яна фiгуруе ў праграме 1984 г. (Program 1984, 7). Аднак i ў гэтым апошнiм выпадку праграма не патрабуе, каб вучань канечне мусiў ведаць пра гэтую падзею (Program 1984, 12). У рубрыцы "Паняццi", дзе пералiчваюцца тыя гiстарычныя паняццi, з якiмi вучань павiнен быць знаёмы, унii наогул няма; няма i даты яе падпiсання ў пералiку тых датаў, якiя вучань павiнен запомнiць). Негатыўна ацэньваюць аўтары i палiтычную унiю, заключаную ў Люблiне (1569). На iх думку, хоць яна i ўзмацнiла абедзве дзяржавы i паспрыяла ўмацаванню на Лiтве сярэдне-шля-хоцкага стану, аднак, з прычыны далучэння Кiеўшчыны да Кароны i наступнага канфлiкту з Масквою, "(...) унiя вяла да канцэнтрацыi ваенна-палiтычных намаганняў на ўсходзе" (143). А гэта, на думку аўтараў, прывяло да страты магчымасцi дамагацца заходнiх земляў пры палiтычным разгроме Рэйху. Агулам беручы, у вынiку унii Польшча ўздзейнiчала сваёй культурай на Ўсход: "(...) яна стала пасрэднiкам у перадачы здабыткаў культуры заходняй Эўропы. (...) гэта мела значэнне для агульнаеўрапейскага культурнага развiцця, але не паспрыяла трываламу ўмацаванню пазiцыi дзяржавы" (143). Назва "Беларусь" цi прыметнiк "беларускi" з'яўляюцца некалькi разоў. Пры разглядзе пытання "Уплывы польскай барочнай культуры" аўтары пiшуць: "Польшча надалей спаўняла ролю пасярэднiка памiж Усходам i Захадам у пашырэннi новых культурных дасягненняў. Апрача лiтоўскiх, беларускiх i ўкраiнскiх земляў (...) таксама ў Малдавii, Расii" (201). Далей - у сувязi з тэрытарыяльным абсягам паўстання Багдана Хмяльнiцкага, якое "ахапiла (...) частку Беларусi" (226). У разглядзе падзелаў Рэчы Паспалiтай чытаем: "У рукi Расii трапiла большая частка Беларусi (па лiнiю Друя - Пiнск) (...)" (365 i карта на с. 366). Беларусь узнiкае яшчэ ў падсумаваннi разгляду падзелаў: "Пад расiйскiм панаваннем апынулася ўся Беларусь, прыяднана была Ўкраiна (...) за выключэннем Галiцыi" (377-379 i карта на с. 378).
Кл. III (Galos). Як i ў папярэднiх падручнiках, тут небагата згадак, якiя можна непасрэдна i ясна звязаць з беларускай праблематыкай. Сучасныя землi Беларусi выступаюць як "польскiя землi пад падзеламi", землi, "забраныя Расiяй" (43 i далей). Кажучы пра лiстападаўскае паўстанне, аўтары пiшуць i пра падзеi на Лiтве (у сэнсе тэрыторыяў колiшняга Вялiкага Княства) : "Напрыканцы сакавiка выбухнула паўстанне на Жмудзi, якое неўзабаве ахапiла значныя абшары Лiтвы i Беларусi" (61). Звесткi пра рэпрэсii па лiстападаўскiм паўстаннi абмяжоўваюцца тэрыторыямi Кангрэсавага Каралеўства (74 i далей). Успамiнаючы пра змоўнiцкi рух Шымана Канарскага, аўтары зазначаюць, што ён ахапiў Лiтву i Валынь (92). Але, гаворачы пра распрыгоньванне ў Расii ў 60-х г. XIX ст., яны не разглядаюць, аднак, сiтуацыю ў т. зв. паўночна-заходнiх губернях (157-158). Няма таксама анi згадкi аб працэсе лiквiдацыi царкоўнай унii (завершаным у iмперыi ў 1839 г.). Гэтае пытанне не фiгуруе i ў школьных праграмах. Крыху выразней беларуская праблематыка выступае ў сувязi з Студзеньскiм паўстаннем. Упершыню ў падручнiках тэрмiн "Беларусь" ужываецца ў палiтычным значэннi: "(...) на працягу лютага (1863) паўстанне ахапiла тэрыторыю Лiтвы i Беларусi (...). На Беларусi значную ролю адыгрываў Кастусь Калiноўскi, якi хацеў падзялiць зямлю абшарнiкаў памiж сялянамi i ўтварыць сама-стойную беларускую рэспублiку" (168). Пры разглядзе вынiкаў паўстання падкрэслiваецца, што яно паўплывала на "ўтварэнне сучаснага польскага народу" i "прыспешыла даспяванне нацыянальнай свядомасцi сярод найшырэйшых слаёў насельнiцтва" (173-174). На жаль, нiчога не сказана пра пачаткi падобных працэсаў сярод iншых народаў колiшняй Рэчы Паспалiтай.
Кл. III (Wapinski I). Асноўны прадмет гэтага падручнiка - дзеi Каралеўства, i гэта адна з прычын, чаму гiстарычная праблематыка земляў былое Рэчы Паспалiтай з'яўляецца пабочнай i шырэй не разбудоўваецца. Беларусь не згадваецца ў кантэксце геаграфii рэпрэсiяў пасля Студзеньскага паўстання: "Асаблiва цяжкiя рэпрэсii выпалi на польскае насельнiцтва, якое жыло на Лiтве i Ўкраiне" (16). Беларускiя пытаннi з'яўляюцца толькi напачатку XX ст. На карце "Палякi ў Вялiкай Кастрычнiцкай сацыялiстычнай рэвалюцыi" адзначаны Лiтва, Беларусь i Ўкраiна, але гранiцы памiж iмi не паказаны (120). У параграфе, прысвечаным канцэпцыям гранiц адроджанай польскай дзяржавы, Беларусь выступае колькi разоў як этнiчна-геаграфiчны тэрмiн пры выкладзе канцэпцыi межаў Дмоў-скага i Пiлсудскага (160, 162, 164). Аўтар звяртае ўвагу, што жаданне адбудаваць польскую дзяржаву ў гiстарычных межах "(...) перашкаджала частцы польскага грамадства заўважыць нацыянальную эмансiпацыю лiтоўцаў, украiнцаў i беларусаў, якая адбывалася ў XX ст." (160). Тут варта зазначыць, што падручнiк гэтага працэсу не апiсвае. У праграме ад 1981 г. пытанне развiцця нацыянальнай свядомасцi, мiж iншага, i ў беларусаў, было вылучана ў асобную тэму (Program 1981, 23). Вызначэнне мяжы на ўсходзе пасля Рыжскага трактату аўтар пры-знае некарысным для дзяржавы (шырэй пра фармаванне гэтай мяжы ён не пiша). На тых землях нацыянальны канфлiкт (палякi - i ўкраiнцы, беларусы, лiтоўцы) спалучыўся з канфлiктам эканамiчным (аграрнае пытанне) (160). Падзел Беларусi i Ўкраiны зрабiў немагчымай нармалiзацыю стасункаў з усходнiм суседам - СССР (164). Шырэй пра беларускiя справы iдзец-ца толькi ў сувязi з гiсторыяй Польшчы 1918-1939 г. Чытач падручнiка даведваецца, што беларусы складалi каля 3,9 % жыхароў Польскай Рэчы Паспалiтай i кампактна насялялi паў-ночныя тэрыторыi палескага ваяводства, наваградскае ваяводства i часткова вiленскае (179-180 i карта на с. 180: "Абшары Рэчы Паспалiтай з перавагай беларускага i ўкраiнскага насельнiцтва").
Наступным разам беларусы з'яўляюцца ў кантэксце рэвалюцыйных рухаў у Польшчы. У 1922-1923 г. кепская эканамiчная сiтуацыя абвастрыла нацыянальныя канфлiкты, асаблiва на "заходнiх землях Украiны i Беларусi" (185). Незалежная Сялянская Партыя ажывiла змаганне за сельскагаспадарчую рэформу i адыграла значную ролю ў развiццi рэвалюцыйнага руху на Беларусi. Развiццё гэтага руху прывяло да ўзнiкнення Беларускай Сялянска-Работнiцкай Грамады: "Пад уплывам стыхiйных выступленняў народных масаў Заходняй Беларусi ў чэрвенi 1925 г. адбылося ўтварэнне Беларускай Сялянска-Работнiцкай Грамады, лiк сяброў якой напрыканцы 1926 г. дасягнуў 100 тысячаў. Грамада змагалася за шанаванне пастаноў Сакавiцкае Канстытуцыi, што тычылiся правоў нацыянальных меншасцяў, i за работнiцка-сялянскi ўрад" (220). Грамада, як i НСП, была абвешчана па-за законам, што стала праявай "рэпрэсiяў супроць рэвалюцыйнага сялянства", якiя вынiкалi з повязi Пiлсудскага з землеўласнiкамi (220).
Пры разглядзе гiсторыi СССР беларуская праблематыка ўвогуле не выступае (208 i далей).
Беларускае пытанне вяртаецца яшчэ колькi разоў у сувязi з гiсторыяй мiжваеннага дваццацiгоддзя. Цiкава падаюцца грамадскiя наступствы крызiсу 1929-1935 г. Мы чытаем, што горшыя жыццёвыя ўмовы прывялi да радыкалiзацыi працоўных масаў, а гэта паўплывала на завастрэнне санацыйнае дыктатуры; "апрача таго, на радыкалiзацыю народных масаў нацыянальных мяншыняў сур'ёзны ўплыў зрабiла i ўзмацненне нацыянальнага ўцiску, мэтай якога была дэнацыяналiзацыя перадусiм беларусаў i ўкраiнцаў" (236). Iм зачынялi школы, гаспадарчыя таварыствы "(...) i жорстка ўцiскалi любую праяву незалежнiцкай дзейнасцi. Гэтая палiтыка нацыянальнага ўцiску абвастрыла, аднак, нацыянальна-вызваленчую барацьбу, якую вяло беларускае i ўкраiнскае насельнiцтва (...)" (236).
З разгляду стану культуры i асветы, змешчанага напрыканцы падручнiка, можна даведацца, што найбольшы працэнт непiсьменных знаходзiўся якраз у ваяводствах, населеных галоўным чынам беларусамi (271-273, карта "Непiсьменнасць у Польшчы на пачатку дваццатых гадоў"), г. зн. у ваяводствах вiленскiм, наваградскiм i палескiм, дзе ён дасягаў 50-70 % насельнiцтва. Пра тое, што такi стан быў спадчынай расiйскай iмперыi, аўтар не згадвае.
Кл. IV (Wapinski II). У гады II сусветнае вайны, пра якую пiша аўтар, Беларусь - тэрмiн перадусiм геаграфiчны, часам этнiчны. Спецыяльнай увагi гэтым землям не прысвячаецца. У звязку з пачаткам вайны ў 1939 г. i "заняццем" часткi Рэчы Паспалiтай Савецкiм Саюзам гаворыцца пра Заходнюю Беларусь (14). Няма, аднак, больш падрабязных звестак пра тое, што стала з гэтай тэрыторыяй пасля прыходу Чырвонай Армii. У наступных частках кнiжкi назва "Беларусь" з'яўляецца спарадычна: 1941 г. - "Немцы займаюць усю Беларусь" (33), 1943 г. - у бiтве на Курскай дузе прарваны фронт i вызвалена частка Беларусi (41), 1942-43 г. - урад Сiкорскага адкiдае прапанову СССР аддаць Заходнюю Ўкраiну i Беларусь (84). Адным сказам згадваецца пра АК на Вiленшчыне i Валынi (89). Нiчога не гаворыцца пра тое, што Беларуская ССР стала сябрам-заснавальнiкам ААН (66). Справа рэпатрыяцыi, у тым лiку з з тэрыторыяў "Заходняй Беларусi", таксама не прадстаўлена дакладней (124), не згадана i пра перасяленнi ў адваротным напрамку (з Польшчы ў СССР). Нават на карце СССР, якая аздабляе ўнутраную частку вокладкi, саюзныя рэспублiкi, у тым лiку i Беларуская ССР, не паказаныя.
Кл. IV (Siergiejczyk 1986 выд. 1). Гэты падручнiк быў уве-дзены ў школы ў 1986-87 г. i ўжываецца да сёння (выд. 4, 1991 г.). У iм разглядаецца толькi перыяд вайны 1939-1945 г. З беларускiмi пытаннямi чытач сутыкаецца ўжо на самым пачатку кнiжкi. Кажучы пра стаўленне розных частак польскага грамадства да пагрозы незалежнасцi ў 1939 г., аўтар пiша: "Заслугоўвае падкрэслення i патрыятызм значнае часткi нацыянальных мяншыняў, асаблiва жыдоўскай i беларускай. I перад вайной, i пазней, пасля нападу гiтлераўскай Нямеччыны, яны лаяльна спаўнялi абавязкi перад дзяржавай. Нярэдка прадстаўнiкi нацыянальных мяншыняў, не атрымаўшы мабiлiзацыйных картак, самi iх патрабавалi" (20). У далейшых частках падручнiка, дзе распавядаецца пра ўварванне Чырвонай Армii ў Польшчу 17 верасня 1939 г. i падзел краiны памiж СССР i Рэйхам, з'яўляюцца згадкi пра "беларускае насельнiцтва" i "Заходнюю Беларусь", але больш увагi iм не аддаецца (31-33, 36, 46). Iнфармацыя пра беларусаў з'яўляецца зноўку пры апiсаннi дэпартацыi людзей з тэрыторыяў польскай дзяржавы, занятых Савецкiм Саюзам. Дэпартацыi ахапiлi каля 1 млн. чалавек, з якiх каля 60 % складалi палякi, а астатнiя - украiнцы, жыды, беларусы (159). У падсумаваннi аўтар сцвярджае, што, нягле-дзячы на гэтыя "скажэннi", "(...) савецкая палiтыка ў дачыненнi да насельнiцтва земляў, прыяднаных да СССР, iмкнулася ўлiчваць яго патрэбы i iнтарэсы" (158).
Пасля 1941 г., калi немцы занялi значную частку СССР, на тэрыторыях прыбалтыйскiх "рэспублiк" i Беларусi была ўтворана адмiнiстрацыйная акруга "Ostland" (169). Нямецкi Генеральны Ўсходнi План (Generalplan Ost) прадугледжваў масавыя высяленнi. Меркавалася выселiць з тэрыторыяў колiшняе II Рэчы Паспалiтай i часткi СССР каля 30 млн. людзей. У гэтых планах было i высяленне 65 % беларусаў i ўкраiнцаў, якiя там жылi, i 85 % палякаў (170). У 1942-1943 г. на "Крэсах Усходнiх" (можна здагадацца, што i на Беларусi - Г.Л.) дзейнiчала арганiзацыя пад крыптонiмам "Wachlarz", мэтай якой напачатку было стварэнне прыкрыцця для будучага ўсеагульнага паўстання (196).
Прадстаўляючы погляды польскiх палiтычных арганiзацыяў на форму межаў Польшчы, аўтар цытуе праграму КРН, у якой iдзецца пра "(...) вяртанне старых пястаўскiх земляў на Захадзе i ўрэгуляванне мяжы на Ўсходзе шляхам самавызначэння народаў" (211). Зацытавана таксама ранейшая за дакумент КРН Iдэйная Дэкларацыя ЗПП ад 1943 г., якая гучыць падобна да яе: "(...) мы ўважаем, што межы Рыжскага трактату не адпавядалi правамоцным iмкненням украiнцаў i беларусаў да ўласнага нацыянальнага яднання. Згодна з прынцыпамi свабоды, мы не жадаем для сябе анiводнае пядзi ўкраiнскае, беларускае цi лiтоўскае зямлi (...)" (217). Гэтую спадзейную пазiцыю польскiх камунiстаў у дачыненнi да тэрытарыяльных памкненняў беларусаў, украiнцаў i лiтоўцаў аўтар супастаўляе з Дэкларацыяй RJN ад 1944 г. пра цэласць усходнiх межаў Рэчы Паспалiтай Польскай (222). Беларускай праблематыкi непасрэдна тычыцца i карта "Тэрыторыя II Рэчы Паспалiтай i Народная Польшча", дзе адзначаны абшары, якiя адышлi да Беларускай ССР пасля II сусветнай вайны (261). Праблемаў змены межаў тычыцца i пытанне № 7 з раздзелу "Заданнi i праблемы для дыскусii": "Чаму ўсталяваныя ў 1945 г. межы Польшчы мы называем слушнымi i справядлiвымi?" (262). Нарэшце, дзеля паўнаты малюнка, трэба зазначыць, што ў бiяграфiчнай нататцы пра Баляслава Берута, змешчанай у падручнiку, можна прачытаць, што ў 1941-1943 г. ён знаходзiўся ў Менску Беларускiм (211).
У падборцы дадатковай лiтаратуры, прылучанай да кнiжкi, знаходзiцца выданне ўспамiнаў аднаго з удзельнiкаў "Wa-chlarza" (A. Paczkowski, Lekarz nie przyjmuje, Warszawa, 1981), у якiм ёсць сякая-такая iнфармацыя пра беларускiя справы.
б) Падручнiкi, якiя ўжываюцца цяпер
Як i папярэднiя, iх будзем разглядаць у парадку класаў. Трэба зазначыць, што цяперашнiм часам настаўнiк у Польшчы мае значна большыя магчымасцi, каб самастойна выбiраць навучальны матэрыял (адзiнае, што яго абмяжоўвае, - праграмны мiнiмум), таму не ўвесь матэрыял з падручнiка мусiць абмяркоўвацца на лекцыях: некаторыя пытаннi можна апрацоўваць, карыстаючыся iншымi дапаможнiкамi, рэкамендаванымi Miнiстэрствам нацыянальнай адукацыi.
Кл. I (Manikowska). Непасрэдных згадак i ужывання тэрмiнаў "Беларусь", "беларускi" i г.д. у працы не знойдзем. Аднак матэрыял пра гiсторыю Русi пададзены шырэй i лепш, чым у падручнiку Довята (Dowiat). Так, напрыклад, падзенне Баляслава Смелага выразна звязана з ягонаю выправай на Русь i тамтэйшым побытам, тым часам як у Довята гэтай сувязi не было вiдаць (60-61; Dowiat, 324). Кнiжка падае шэраг звестак, якiя добра арыентуюць вучня ў палiтычнай, гаспадарчай i культурнай гiсторыi Русi:
Усё гэта дае аўтарам пазнейшых падручнiкаў добрыя падставы для выяўлення генезiсу розных гiстарычных працэсаў. Разгляд паасобных пытанняў забяспечаны картамi, якiя добра арыентуюць чытача ў прасторавым вымярэннi гiсторыi лiтоў-скiх i рускiх земляў. Тут значна больш, чым у Довята, гаворыцца пра Усходнiя Цэрквы (асаблiва праваслаўную). Вучань можа даведацца пра iдэю "Масква - III Рым", пра заснаванне ў Маскве мiтраполii, а ад 1589 г. - патрыярхату (207-209). Карта паказвае канфесiйны падзел Еўропы ў XVI ст. (246). Падручнiк дапаўняюць храналагiчныя зводкi i слоўнiк важнейшых гiстарычных тэрмiнаў, што робiць яго добрай прыладай працы як для вучня, так i для настаўнiка (260-261, 266-271).
- рассяленне ўсходнеславянскiх плямёнаў каля 1000 г. (40-41),
- iх хрысцiянiзацыя i тварэнне дзяржаўнасцi (45, 48, 117-118),
- канфлiкты дзяржавы Пястаў з Руссю (56, 58, 59, 60, 61),
- узнiкненне ўсходняга расколу (85),
- галоўныя этапы развiцця Кiеўскае Русi (118-119, 121),
- мiжнародны гандаль у XIII-XV ст.,
- заваёвы Казiмiра Вялiкага (145),
- развiццё лiтоўскага гаспадарства i ягоныя сувязi з Каралеўствам Польскiм (176-178, 181, 194),
- супернiцтва Ягайлавiчаў з Руссю Залескай (Маскоўскай), якая ўсцяж мацнее (206-209).
Кл. II (Cegielski). Варта падкрэслiць, што ў гэтым падручнiку звернута ўвага на непарыўнасць шмат якiх гiстарычных працэсаў. Звяртаючыся да пытанняў, пра якiя вучань даведаўся з падручнiка для I класу, аўтары раскрываюць узаемасувязi розных з'яваў. Iлюстрацыйны матэрыял падабраны вельмi старанна. Каштоўная навацыя - iнфармацыя пра дыскусii, якiя вядуцца гiсторыкамi па некаторых пытаннях. Назва "Беларусь" выступае як геаграфiчны i этнiчны тэрмiн. Беларусь ёсць на карце "Кiрункi, структура i цэнтры гандлю Рэчы Паспалiтай у XVI ст.", а ў каментары чытаем: "(...) люблiнскi кiрмаш злучаў тры эканамiчныя зоны: збожжавую (Цэнтральная Польшча), лясную (Лiтва, Беларусь) i стэпава-жывёлагадоўчую (Украiна)" (45). Гiстарычныя наступствы люблiнскай унii аўтары бачаць збольшага гэтаксама, як i ў наступным падручнiку (Gierowski, 143). Яна мела негатыўныя палiтычныя наступствы (войны з Расiяй, значнае эканамiчнае i этнiчнае расслаенне дзяржавы), але з iншага, культурнага пункту гледжання, Польшча стала мастом памiж Усходам i Захадам, атрымала Касцюшку, Мiцкевiча, Славацкага i Мiлаша: "Дзякуючы унii змяшалiся элементы розных культур: беларускай, украiнскай, лiтоўскай, польскай, жыдоўскай, армянскай, татарскай" (59-60). У раздзеле пра "Рэч Паспалiтую Абодвух Народаў у XVI ст." гаворыцца пра "паланiзацыю лiтоўскай i рускай шляхты" (69) - у гэтай апошняй можна ўбачыць шляхту, аселую на беларускiх землях. Мы чытаем таксама, што "руская мова" (з старабеларускiмi цi стараўкраiнскiмi рысамi) была мовай канцылярыi Вялiкага Княства Лiтоўскага (69). Наступны раздзел прысвечаны "Цэрквам i канфесiям Рэчы Паспалiтай XVI-XVII ст.". Вартая ўвагi змешчаная ў iм карта тэрытарыяльных падзелаў Праваслаўнай i Рыма-Каталiцкай цэркваў у Кароне i на Лiтве ў перыяд каля 1500 г. (77) з каментаром. Тамсама распавядаецца i пра Берасцейскую унiю. Меркаваннi аўтараў больш узважаныя, чым у папярэднiм падручнiку. Прычыны унii падаюцца на шырэйшым фоне. Да яе ўзнiкнення прычынiлася, мiж iншага, заснаванне патрыярхату ў Маскве ў 1589 г. Падзеi, звязаныя з узнiкненнем унii, выкладаюцца ў слушным парадку: унiя ў Рыме (1595) i яе абвешчанне на сiнодзе ў Берасцi (1596 ). Распавядаючы пра ўнутраныя канфлiкты, выклiканыя унiяй, аўтары ўстрымлiваюцца ад адназначнай ацэнкi гэтае з'явы (86-87). У суме чытач мае i паўнейшы, i больш узважаны вобраз падзеяў, чым у падручнiку Героўскага.
У той частцы кнiгi, якая прысвечана культуры барока i сарматызму, называюцца "старыя цэнтры культуры на ўсхо-дзе": Полацак i Вiльня, г. зн. тыя месты, якiя ўважаюцца за асяродкi даўнай беларускай культуры i сучаснымi беларускiмi даследчыкамi (195).
Трэба, мiж iншым, зазначыць, што пад здымкам езуiцкага (pojezuickiego) касцёла ў Вiльнi подпiс памылковы: павiнна быць не "касцёл Св. Ядзвiгi", а "касцёл Св. Яна" (211).
Звесткi пра Беларусь з'яўляюцца яшчэ напрыканцы падручнiка ў сувязi з падзеламi Рэчы Паспалiтай. Пры I падзеле Расiя заняла 92 тыс. км[2] "(...) з ваяводствамi: iнфлянцкiм, часткай полацкага, вiцебскiм, мсцiслаўскiм, нарэшце, часткай менскага, - iнакш кажучы, землi сённяшняй Беларусi памiж Дзьвiною, Друццю i Дняпром" (306). У гаворцы пра наступныя па-дзелы назва "Беларусь" ужо не гучыць. Варта, аднак, шырэй прывесцi ацэнку значэння падзелаў, якую даюць аўтары ў канцы сваёй працы. Падзелы былi трагедыяй не толькi для палякаў:
"Не падлягае ж сумненню, што лiквiдацыя польска-лiтоў-скай дзяржавы несла нацыянальную катастрофу - i не толькi для палякаў. Гэта была параза лiтоўцаў i русiнаў, жыдоў i армянаў, бо здэцэнтралiзаваная, лiберальна кiраваная Рэч Паспалiтая давала прытулак i вялiкiм i малым народам. У хвiлiну свайго падзення яна пераставала быць выключна шляхоцкай дзяржавай; надзеi на змену становiшча адкрывалiся не толькi перад польскiм мешчанiнам, але i перад украiнскiм селянiнам" (403).
Падручнiк дапаўняюць змешчаныя напрыканцы храналагiчныя зводкi i спiс рэкамендаванай лiтаратуры. Гэты падручнiк, як i папярэднi, з'яўляецца добрай асновай для правя-дзення ўрокаў гiсторыi.
Кл. III (Szczesniak I). Распавядаючы пра землi колiшняй Рэчы Паспалiтае у складзе Расiйскай iмперыi ў XIX ст., аўтар недастаткова дакладна акрэслiў значэнне ужываных iм геаграфiчных тэрмiнаў. Магчыма, некаторыя непаразуменнi iдуць адгэтуль. Паняцце "Лiтва", што выступае ў яго, можна зразумець то як тэрыторыi колiшняга Вялiкага Княства, то ў сэнсе ўласна Лiтвы (без усходнеславянскiх земляў). Лiтвы ў шырэйшым значэннi (а значыць, i тэрыторыяў Беларусi) датычаць тыя фрагменты падручнiка, дзе распавядаецца пра гiсторыю Вiленскае Навучальнае акругi i Вiленскага унiверсiтэту (22), Лiстападаўскага паўстання на Лiтве (36-38), падпольнай арганiзацыi Шымана Канарскага (53) i пачаткаў рэформаў Аляксандра II (93). У бальшынi выпадкаў гэта вельмi агульныя заўвагi, якiя не змяшчаюць нiякiх адмысловых адсылак да беларускае праблематыкi. Беларускi сюжэт узнiкае толькi ў сувязi з Сту-дзеньскiм паўстаннем: "(...) на Вiленшчыне i Гарадзеншчыне беларускiя сяляне масава (licznie) ўступалi ў аддзелы (partii) Людвiка Нарбута, Валерыя Ўрублеўскага, а на Палессi - Рамуальда Траўгута. Аднак на Белай Русi, у iнфлянтах, на Ўкраiне сяляне пераважна выступалi супроць паўстанцаў, i даходзiла часам да выразання шляхты (Краслаўка на Магiлёўшчыне, Салаўёўка на Кiеўшчыне)" (108).
Постаць Канстанцiна Калiноўскага, якi ў Беларусi ўважаецца за нацыянальнага героя, яшчэ раз узнiкае ў тэксце пры гаворцы пра разгром паўстання (114). Рэпрэсii пасьля паўстання пададзеныя сiнтэтычным чынам, i ў iх асвятленнi аўтар ужывае паняцце "Лiтва" (116, 211 i iнш.).
У падраздзеле "Насельнiцтва цi раса? (Нараджэнне новых iдэалогiяў)" (174 i iнш.) гаворыцца пра нацыянальнае адраджэнне ў XIX-XX ст. у Еўропе. Згадваюцца балгары, чэхi, украiнцы, лiтоўцы i iншыя народы, але пра беларусаў няма нiчога (177). Да самага канца кнiгi Беларусь i яе жыхары не згадваюцца як асобная тэрыторыя. Беларусь як геаграфiчнае паняцце выступае толькi ў сувязi з Берасцейскiм мiрам (люты 1918 г.) (296) i арганiзацыяй Польскага корпусу ў 1917 г. (330). У характарыстыцы расiйскага нацыянальнага (narodowego) руху пачатку XX ст. напiсана, што ён iмкнуўся да русiфiкацыi м. Iнш. Беларусi i Ўкраiны (311), але адсутнасць звестак на гэтую тэму ў ранейшых частках падручнiка прыводзiць да таго, што гэтая iнфармацыя павiсае ў пустаце.
Кл. III (Szczesniak 1992). Падручнiк тычыцца перыяду 1918-1939 г. i змяшчае найбольш iнфармацыi на тэму Беларусi i беларусаў. На жаль, яна не найлепшая. Да беларускiх справаў можна ўскосна аднесцi звесткi аб трактаце пра нацыянальныя меншасцi, якi складаў частку Вэрсальскага ладу (15-16), а таксама згадку пра 8 млн. грамадзянаў Рэчы Паспалiтай Польскай, якiя належалi да нацыянальных мяншыняў, i чыя прысутнасць стала пазней агмянём канфлiктаў (17-18). Шырэй i непасрэдна аўтар выказваецца пра Беларусь пры разглядзе федэрацыйных планаў Юзэфа Пiлсудскага: "Iшлося перадусiм пра федэрацыю з Лiтвой i Беларуссю i пра саюз гэтае федэрацыi з нацыянальна самастойнай Украiнай i Латвiяй" (48). У кантэксце канфлiкту памiж адроджанай польскай дзяржавай i бальшавiцкай Расiяй згадана пра ўтварэнне 31 снежня 1918 г. Беларускай Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкi на чале з кiраўнiком Заходняга Фронту Чырвонай Армii Аляксандрам Мяснiковым i савецкiм дыпламатам Адольфам Ёфэ. У склад ураду ўвайшлi, як пiша аўтар, "адны польскiя камунiсты" (49). Падобная сiтуацыя паўтарылася ў 1919 г., калi ўтварылася Лiтоўска-Беларуская Рэспублiка Саветаў, ва ўладах якой (прэм'ерам быў лiтовец В.С.Капсукас-Мiцкявiчус) "не было беларусаў i лiтоўцаў, а толькi жыды i польскiя камунiсты" (49). У час вайны 1920 г. "на польскi бок перайшлi i аддзелы генерала Станiслава Булак-Балаховiча, якiя выступалi пад афiцыйным назовам Беларускай Народнай армii" (53).
Дробны фрагмент адозвы Ленiна, якая заклiкала расiянаў да абароны краю ад палякаў у 1920 г., змяшчае сказ пра "Беларусь са Смаленскам", якую хочуць заняць палякi (53). Падчас перамоваў у Рызе бальшавiкi планавалi ўсю Беларусь аддаць Польшчы ўзамен за здачу незалежнасцi Ўкраiны, але Станiслаў Грабскi, прадстаўнiк эндэцыi, адхiлiў гэтую прапанову, "(...) баючыся, што гэта аблегчыць Пiлсудскаму рэалiзацыю iдэi федэрацыi" (59). Пры разглядзе пастановаў рыжскага трактату (59-60) пра Беларусь ужо не згадваецца. У параграфах для паўтарэння ў разгледжанай вышэй частцы падручнiка з'яўляюцца тэмы, якiя тычацца канцэпцыi межаў Дмоўскага i Пiлсудскага i пастановаў Рыжскага Трактату i даюць магчымасць згадаць пра Беларусь (64).
Выкладаючы справу Вiльнi i Вiленшчыны i канфлiкт з Лiтвою, аўтар пiша пра ўзнiкненне ў 1919 г. Лiтоўска-Беларускай Рэспублiкi Саветаў (71). Прыводзiць таксама звесткi ўсеагульнага перапiсу 1931 г. пра нацыянальны склад жыхароў Вiльнi: палякаў - 128,6 тыс., жыдоў 54,6 тыс., беларусаў 1,7 тыс.
Раздзел, прысвечаны "Iмперыi Сталiна (пабудова асноваў сацыялiзму ў СССР у 1921-1939 г.)" (75 i iнш.), змяшчае небагата iнфармацыi пра Беларусь. Мы даведваемся, што ў 1918 г. яна была акупаваная немцамi (75), i толькi. Гаворачы пра рэпрэсii 1937-1938 г., аўтар пiша: "З таго перыяду паходзяць, мiж iншым, масавыя пахаваннi ў Вiннiцы на Ўкраiне (9,5 тыс.), частка расiйскiх пахаванняў у Катынi i ў Курапатах пад Менскам (...) (85).
Тэма iнтэграцыi польскай дзяржавы пасля I сусветнай вайны дае нагоду прывесцi статыстыку нацыянальнага складу 1931 г. (уласна кажучы, гэта была моўная статыстыка, бо такiм было пытанне ў перапiсе - Г.Л.), паводле якой беларусы складалi 3,9 % ўсяго насельнiцтва II Рэчы Паспалiтай (90). Крыху далей падкрэслiваецца, што нацыянальныя падзелы накладалiся на веравызнаўчыя, а бальшыня беларусаў была праваслаў-наю (92). Асаблiвае значэнне для нашай тэмы мае раздзел "Гiстарычная спадчына (Нацыянальныя мяншынi ў II Рэчы Паспалiтай)". Ён змяшчае кароткiя даведкi пра лiтоўцаў (104-106), немцаў (106), украiнцаў (106-108), жыдоў (108-111) i беларусаў (111). Гэтым апошнiм адведзена найменш месца. Са змешчанага яшчэ раней графiку вынiкае, што беларусы жылi збольшага на вёсцы. Кароткая нататка iнфармуе, што беларусы былi трэцяй па колькасцi нацыянальнай мяншыняй у польскай дзяржаве. Жылi яны на паўночна-ўсходнiх "крэсах" Рэчы Паспалiтай i складалi сялянскае насельнiцтва з зародкамi мяшчанства i iнтэлiгенцыi. Гэта была група з "(...) нацыянальнай свядомасцю, якая знаходзiлася толькi ў стадыi фармавання" (111). Напачатку 20-х г. "(...) на землях, населеных беларусамi, дайшло да дыверсiйных i тэрарыстычных актаў, скiраваных супроць польскай адмiнiстрацыi. Гэтыя акцыi арганiзоўвалiся адмысловымi савецкiмi дыверсiйнымi службамi, заданнем якiх было выклiкаць паўстанне сярод беларусаў. Канец бальшавiцкiм дыверсiям паклала ўтварэнне Корпусу Аховы Памежжа (КАП). Тады камунiсты змянiлi тактыку i пастанавiлi "рэвалюцыянiзаваць масы" праз пасярэднiцтва апанаванай iмi сялянскай партыi Грамада" (111). Выснова з гэтых развагаў надрукавана чырвонай капiтэллю: "Але ў цэлым беларускае насельнiцтва засталося лаяльным да польскай дзяржавы" (111). Прадстаўляючы стасунак уладаў польскай дзяржавы да нацыянальных мяншыняў, аўтар цвердзiць, што апошнiя ў святле канстытуцыi мелi ўсю паўнату правоў, але "(...) на справе iснавала багата фактараў, якiя распальвалi нацыянальныя канфлiкты" (112). У практыкаваннях на паўтарэнне да гэтага раздзелу няма пытанняў, якiя можна было б ясна аднесцi да беларусаў (113). У наступных частках кнiгi беларуская праблематыка з'яўляецца выпадкова. Колькi разоў Беларусь згадваецца як геаграфiчны абшар (124, 131, 178, 180). У зацытаванай ухвале VI З'езду КПП 1939 г. гаворыцца пра вынiшчэнне польскiмi ўладамi беларускай мовы (124). У спробе падвесцi баланс усяго перыяду незалежнасцi чытаем, што матэрыяльная галеча украiнскага i беларускага насельнiцтва не дазваляла яму ўтрымлiваць школы на ўласныя сродкi ў колькасцi, адпаведнай патрэбам. "Замест гэтага адмiнiстрацыйныя ўлады заводзiлi дзвюхмоўныя школы (польска-ўкраiнскiя i польска-беларускiя), што дзеячы гэтых мяншыняў лiчылi за дыскрымiнацыю" (182). I далей аўтар гэтак падсумоўвае палiтыку II Рэчы Паспалiтай у нацыянальным пытаннi: "Сярод нацыянальных мяншыняў, што жылi ў польскай дзяржаве, выступалi ўзаемавыключальныя цэнтрабежныя i цэнтраiмклiвыя тэндэнцыi. Гэта датычыла украiнцаў i немцаў, а ў крыху меншай ступенi i беларусаў з лiтоўцамi. Але Рэч Паспалiтая не магла змiрыцца з спробамi адарваць ад яе тэрыторыi цэлыя рэгiёны" (189).
Кл. IV (Siergiejczyk 1991, выд. 4). Гэты падручнiк - перавыданне таго, пра якi ўжо гаварылася раней i якi ахапляў 1939-1945 г. (Siergiejczyk 1986 выд. 1). У асноўным новае выданне не адыходзiць ад першага. Беларусь, як i раней, выступае ў iм як геаграфiчнае паняцце, месца ваенных дзеянняў, часамi згадваецца пра беларускае насельнiцтва як прадмет палiтыкi (26, 30, 37, 39, 97, 98, 129, 136, 137, 147, 148, 181, 186, 234 - карта, на якой адзначана Беларуская ССР). Аўтар паўтарае за першым выданнем свайго падручнiка, што беларусы ў 1939 г. паводзiлi сябе лаяльна да польскай дзяржавы (16). Далей чытач даведваецца, што 2 лiстапада 1939 г. Заходняя Беларусь была "па ўласным жаданнi" ўключана ў Беларускую ССР (39). Гаворачы пра дэпартацыi, арганiзаваныя ўладамi СССР на занятых у 1939 г. тэрыторыях, Сяргейчык пiша, што ў iх "(...) чынны ўдзел брала створаная на тым абшары мiлiцыя. Яна набiралася з украiнскiх i беларускiх нацыяналiстаў, часткi жыдоўскага пралетарыяту i нават звычайных авантурнiкаў. Бясслаўную ролю ў гэтай акцыi адыгралi i мясцовыя камунiсты" (135). Дэпартацыi ахапiлi каля 1,5 млн. польскiх грамадзянаў, з якiх 60 % складалi палякi, а астатнiя 40 % украiнцы, жыды i беларусы (137). iнфармацыю пра нямецкiя планы вынiшчэння i перасялення насельнiцтва (т. зв. план Ост) аўтар паўтарае за першым выданнем сваёй працы (148). З падручнiку вынiкае, што толькi ЗПП, ППР i потым КРН ясна бачылi, што ўсё адно давядзецца аддаць тэрыторыю дзяржавы за лiнiяй Буг (лiнiяй Керзона) (139, 186).
Кл. IV (Pankowicz). Падручнiк ахоплiвае перыяд ад 1939 да 1990 г. Беларусь, яе гiсторыя i жыхары выступаюць як пабочнае пытанне. Таму пра Беларусь найчасцей гаворыцца ў сувязi з пактам Рыбентропа-Молатава i заняццем часткi тэрыторыi Польшчы Савецкiм Саюзам (10, 13, 22), або далучэннем тэрыторыi заходняй Беларусi да СССР (46[-]50). Аўтар, як i Сяргейчык (Siergiejczyk 1991, выд. 1, 20; ён жа, выд. 4, 16), падкрэслiвае лаяльнасць беларусаў да польскай дзяржавы ў 1939 г.: "Сярод нацыянальных мяншыняў прывязанасць да Польшчы як сваёй айчыны выяўлялi жыды i беларусы (...)" (13). Рэпрэсii пад савецкай акупацыяй закранулi i беларусаў. З агульнага лiку дэпартаваных (1 200 000 чалавек) 60 % складалi палякi, украiнцы i беларусы 30 %, жыды 10 %. Палова вывезеных памерла да чэрвеня 1941 г. (50). Пасля выбуху вайны памiж СССР i Нямеччынай на тэрыторыi Беларусi дзейнiчала моцная савецкая партызанка (81).
Беларусь як геаграфiчная назва нярэдка з'яўляецца ў тых частках падручнiка, у якiх апiсана ўсталяванне мяжы польскай дзяржавы на ўсходзе (85, 88-89, 93-94, 99, 101-102, 103-104) i гаворыцца пра погляды польскiх камунiстаў (137) ды палiтычныя арганiзацыi Падпольнае дзяржавы (138). Гаворачы пра Польшчу ў новых межах (люты 1946 г.), аўтар пiша, што яшчэ тады каля 1/3 насельнiцтва складалi немцы, беларусы, украiнцы, лiтоўцы i жыды. Але рэпатрыяцыi i эмiграцыi зрабiлi "(...) Польшчу дзяржавай у асноўным маналiтнай у нацыянальным дачыненнi" (172). Пра перасяленнi, арганiзаваныя пасля вайны, аўтар згадвае яшчэ далей, але ўжо агульна (181-182). Мы даведваемся таксама, што Беларуская ССР была сябрам-заснавальнiкам ААН (191) i што па вайне ўлады СССР арганiзавалi дэпартацыю насельнiцтва ўглыб краiны, м. Iнш. з Беларусi (200).
3. Гiстарычныя атласы
Карта - такi ж iстотны дыдактычны матэрыял, як i падручнiк. Для разгляду мы выбралi тры гiстарычныя атласы, якiя здаюцца найбольш рэпрэзентатыўнымi для ўжываных у школе картаграфiчных матэрыялаў.
а) (Semkowicz). Картаграфiя рускiх земляў Вялiкага Княства Лiтоўскага прадстаўлена багата. Найпаўнейшае ўяўленне дае палiтычная карта XV ст.: "Польшча i Лiтва пры Ягелонах" у маштабе 1 : 6 000 000. Назва Беларусi з'яўляецца тут колькi разоў у геаграфiчным i адмiнiстрацыйным значэннi: Белая Русь, Беларуская губерня (тэрыторыя I падзелу) (карты падзелаў 1772-1795 г. на с.10), Варшаўскае Княства. На картах XX ст. (на апошняй старонцы вокладкi), датычных мiжваеннага часу i становiшча пасля 1945 г., Беларуская ССР не адзначана.
б) (Czaplinski). Гэта вялiкi атлас, у якi ўваходзiць таксама тэкставая частка i iндэксы. У картаграфiчнай частцы знахо-дзяцца шматлiкiя карты, звязаныя з беларускiмi землямi (рускiя землi Вялiкага Княства Лiтоўскага па унii 1569 г.). На карце тэрмiн "Беларусь" з'яўляецца ўжо ў XVI ст. (карта "Шляхецкая Рэч Паспалiтая ў XVI ст.", 20-21). З яе можна зрабiць выснову, што Беларусь - гэта абшар збольшага ад Менску да Оршы, але без Смаленшчыны. Па карце "Мовы народаў Рэчы Паспалiтай i заходнiх земляў у канцы XVI ст." (23, маштаб 1 : 10 000 000) можна зарыентавацца ў тагачасным абсягу беларускае мовы. Каментар да яе не ўносiць нiчога iстотнага (Objasnienia, 15). Потым Беларусь знiкае з картаў, каб зноўку з'явiцца ў сувязi з паказам адбудовы польскае дзяржавы пасля I сусветнай вайны. На карце, датычнай 1918-1922 г. (44-45), пазначаны межы Беларускае ССР у яе першапачатковым выглядзе, расцягнутым па мерыдыяне. Тэкст тлумачэнняў нiчога не дадае да таго, што вiдаць з карты (27-29). Пасля вышэйзгаданага прыкладу Беларусь больш не з'яўляецца. Але каб пазнаёмiцца з тою часткай сучаснае Беларусi, якая ў 1921-1939 г. уваходзiла ў склад польскай дзяржавы, настаўнiк i вучань могуць карыстацца картамi мiжваеннай Польшчы (гушчыня насельнiцтва, ураджайнасць i г. д.). Пра беларускiя справы гаворыцца яшчэ ў каментарах да картаў, дзе паказаны змены межаў у 1939 г. (тлумачэннi, 33-34 - кароткая заўвага пра далучэнне Заходняе Беларусi) i, без сувязi з картаграфiчнай часткай, ў iнфармацыi пра перасяленнi i рэпатрыяцыi пасля 1944 г. Мы чытаем, што ў сувязi з вялiкiмi перасяленнямi насельнiцтва каля 0,5 млн. украiнцаў i беларусаў пакiнулi тэрыторыю Польшчы (Objasnienia, 38). Закранаецца таксама праблема колькаснага складу нацыянальных мяншыняў у ПНР: "Колькасць (...) нацыянальных мяншыняў ацэньваецца прыблiзна ў 1,5 % (на 1961-1962 г.). Гэта каля 450 тыс. чалавек, у тым лiку 180 тыс. украiнцаў i 165 тыс. беларусаў" (Objasnienia, 38).
в) (Atlas historyczny). Гэта найбольшы з усiх атласаў, пра якiя тут iдзе гаворка. Апрача картаў, у iм ёсць каментар i iндэксы. У суме картаграфiчная частка дае добрую падставу для знаёмства з гiсторыяй Беларусi. Тэрыторыi, населеныя беларусамi, адзначаюцца на картах, пачынаючы з XV ст. Для ранейшых часоў карысныя карты, якiя паказваюць галоўныя цэнтры даўняе Русi (напр. Полацкае, Смаленскае, Пiнскае княствы на таб. 50: "Еўропа каля паловы XIII ст."). Беларусь i Беларусы вылучаны i адзначаны на такiх картах, як:
1. "Еўрапейскiя народы напрыканцы XV ст." (таб. 60)
2. "Еўропа ў палове XVI ст." (таб. 70)
3. "Еўропа ў 1569-1648 г." (таб. 72)
4. "Еўропа ў 1815-1871 г." (таб. 102)
5. "Еўропа ў 1815-1849 г." (таб. 106)
6. "Расiя пасля 1815 г." (таб. 107)
7. "Славянскае адраджэнне ў XIX ст." (таб. 110)
8. "Цэнтральная Еўропа - народы i мовы (каля 1900 г.)" (таб. 120)
9. "Адбудова польскае дзяржавы (1918-1922)" (таб. 125)
Далей на картах стала адзначаюцца межы (усё меншыя) (?) Беларускае ССР, акрамя карты 10, на якой Беларусь паказана як геаграфiчны абшар.
10. "Еўропа пад час I сусветнай вайны (1914-1918)" (таб. 126-127)
11. "Еўропа ў 1918-1923 г." (таб. 130-131)
12. "Расiйская рэвалюцыя i грамадзянская вайна ў 1917-1921 г." (таб. 132)
13. "СССР у 1922-1939 г. (еўрапейская частка)" (таб. 136)
14. "СССР у 1922-1945 г. (азiяцкая частка)" (таб. 137)
15. "Еўропа ў 1923-1939 г." (таб. 138-139)
16. "Польшча пад час II сусветнай вайны" (таб. 141)
17. "Еўропа пад час II сусветнай вайны (1939-1943)" (таб. 142)
18. "Еўропа пад час II сусветнай вайны (1944-1945)" (таб. 143)
19. "Еўропа пасля II сусветнай вайны (1944-1965)" (таб. 143)
20. "СССР у 1945-1965 г. (еўрапейская частка)" (таб. 153)
Але хоць картаграфiчны вобраз Беларусi ўвогуле багаты, камэнтары да паасобных картаў маюць розную вартасць. Найгорш з тымi, што тычацца XX ст. На iх малазначнасць напэўна паўплывалi меркаваннi цэнзурнага характару. Камэнтуючы карту славянскага адраджэння ў XIX ст. (карта № 7 вышэйпададзенага спiсу), аўтары пiшуць яшчэ, што "палiтычнай незалежнасцю (сярод славянскiх народаў у XIX ст. - Г.Л.) валодала толькi Расiя, але на яе абшары нават пануючы расiйскi народ не меў палiтычных свабодаў i паўнаты магчымасцяў культурнага развiцця, тым часам як заваяваныя народы, такiя, як палякi, украiнцы i беларусы, такiх магчымасцяў не мелi наагул (за выняткам кароткага перыяду самастойнасцi палякаў у Каралеўстве Польскiм)" (Komentarz, 26).
Лiхiм царскiм часам процiпастаўлены вобраз дабрабыту (pomyslnosci), якi мелася забяспечыць савецкая дзяржава. У каментары да карты № 12 нашага спiсу чытаем: "Савецкая ўлада пакрысе затрыумфавала ўсюды, лiквiдуючы, м. iнш., спробы ўтварыць буржуазныя ўрады на Ўкраiне i ў Беларусi. У цяжкiм становiшчы апынулася Савецкая Расiя ўлетку 1920 г. у вынiку вайны з Польшчай, што пагражала адарваннем Украiны i знiшчэннем незалежнасцi Беларусi. Урэшце, пасля розных перыпетыяў, увосень 1920 г. было заключана замiрэнне, канчаткова зацверджанае мiрнай дамоваю ў Рызе 18 сакавiка 1921 г., у якой Расiя i Савецкая Украiна мусiлi што праўда зрабiць Польшчы значныя саступкi (Заходняя Беларусь i Заходняя Ўкраiна апынулiся пад польскай уладай, насуперак прапанаванай улетку 1920 г. лiнii ўздоўж Бугу i Сану, т. зв. лiнii Керзана), але дзякуючы гэтаму маглi будаваць сацыялiзм у мiрных умовах (...)" (Komentarz, 33).
У каментарах да Беларусi звяртаюцца яшчэ колькi разоў у сувязi са зменамi мяжы пасля 1939 г., але гэта толькi згадкi пра палiтычна-геаграфiчную тэрыторыю (Komentarz, 37, 40, 42).
4. Дадатковая лiтаратура для вучняў i настаўнiкаў
Поруч з падручнiкамi Miнiстэрства нацыянальнай адукацыi рэкамендуе дадатковае чытанне, асаблiва для перыяду най-ноўшае гiсторыi. Для аналiзу падабраны тыя працы, што най-шырэй выкарыстоўваюцца вучнямi i настаўнiкамi.
(Pronobis) З увагi на назву працы ("Польшча i свет у XX ст."), можна было б чакаць, што найбольш iнфармацыi на цiкавую нам тэму мы знойдзем акурат у гэтай кнiзе. Аднак пры блiжэйшым знаёмстве спадзяваннi не пацвярджаюцца. Беларусь выступае ў гэтай працы як геаграфiчны абшар. Яна з'яўляецца ў сувязi з берасцейскiм трактатам i польска-бальшавiцкаю вайной (59-60). Мы знаходзiм таксама ўрывачныя звесткi накшталт "паразай скончылася i беларускае Слуцкае паў-станне супроць бальшавiцкага панавання" (67). У сувязi з ацэнкай версальскае сiстэмы аўтар пiша: "мары ўкраiнцаў i беларусаў пра незалежнасць не спраўдзiлiся" (75). Крыху далей ён паведамляе, што ў 1918-1919 г. узнiклi савецкiя Рэспублiкi Лiтвы i Беларусi (78). Выкладаючы гiсторыю Польшчы памiж войнамi, аўтар падае статыстыку нацыянальнага складу ў 20-я гады: беларусы складалi каля 4 % грамадзян дзяржавы. Успамiнае ён i пра абмежаваннi, якiя закраналi беларуска- i ўкраiнскамоўнае школьнiцтва (104). Крыху больш развiтыя звесткi пра камунiстычны рух на Беларусi. У 1925 г. пад уплывам КПП утварылася Беларуская Сялянска-Работнiцкая Грамада, якая прывяла ў Сейм 4 паслоў. Гэтая арганiзацыя, пры ўдзеле спецыяльных службаў СССР, вяла тэрарыстычную дзейнасць супраць польскай дзяржавы (107). У 1923 г. паўстае КПЗБ (108). Беларусь у 20-х г. была тэрыторыяй дзейнасцi савецкiх агентаў (118). Беларускiя справы з'яўляюцца яшчэ ў сувязi з вайною 1939 г. i падзелам Польшчы памiж Нямеччынай i СССР (195, 198) а таксама акупацыяй часткi польскай дзяржавы Савецкiм Саюзам у 1939-1941 г., калi лёс польскага насельнiцтва быў асаблiва цяжкi - перадусiм яго дэпартавалi, а ўлады "адкрыта пад'юджалi беларусаў i ўкраiнцаў помсцiць за крыўды, зазнаныя ў часы II Рэчы Паспалiтай" (231). Агляд звестак пра Беларусь, змешчаных у кнiзе, замыкае згадка пра тое, што пад час нямецкай акупацыi ў I сусветную вайну частка яе знаходзiлася пад цывiльнай адмiнiстрацыяй (253).
Астатнiя прагледжаныя намi працы (Holzer, Roszkowski, Davis) не даюць нiчога асаблiва новага пра беларускiя справы. Адносна больш звестак пра iх змяшчаюць раздзелы пра мiжваенны перыяд. Але тагачасныя праявы палiтычнага жыцця беларусаў у Польшчы аўтары звязваюць толькi з камунiстычнай дзейнасцю (напр. Holzer, 283; Roszkowski, 45-46). Нават найбагацейшая ў фактаграфiчным дачыненнi кнiжка Рашкоў-скага (Roszkowski), нягледзячы на частыя згадкi пра Беларусь, не дае больш нiчога, апрача ўрывачных звестак. Таксама i ў кнiжцы Дэвiса беларуская праблематыка трактуецца маргiнальна (Davis).
5. Падручныя энцыклапедыi, кампендыюмы i слоўнiкi
Каштоўнасць гэтых даведнiкаў не заўсёды залежыць ад даты выдання. Аднак, агулам кажучы, даўнейшыя працы даюць менш iнфармацыi, асаблiва пра XX ст. (Slownik 1974, Bien-kowski 1976, Maly slownik 1964). З цэнзурных прычын яны цалкам абмiнаюць савецкi перыяд гiсторыi. Гэта звычайна прыводзiць да адсутнасцi звестак пра палiтыку "беларусiзацыi" 20-х г. i рэпрэсii, звязаныя з т. зв. барацьбой з "нацдэмаўшчынай" у 30-я г. Пiшучы пра II сусветную вайну, аўтары прымалi пункт гледжання савецкай гiстарыяграфii. Паваенныя гады i палiтыка "перавыхавання" (?) ("reedukacji"), якая праводзiлася ў Беларусi савецкiмi ўладамi, не апiсвалiся ўвогуле.
Працы, якiя з'явiлiся пасля 1989 г., таксама маюць вельмi розную вартасць. Поўнай недарэчнасцю стаў, напрыклад, "Слоўнiк гiсторыi XX стагоддзя" (Bankowicz 1992), у якiм ёсць артыкулы "Эстонiя", "Латвiя" i... "Ангола", але няма "Расii" i "СССР". Вельмi слабы i, па сутнасцi, непрыдатны для знаёмства з гiсторыяй Беларусi пералiк датаў ад X да XX ст. (Grunberg 1992). Затое надзвычай карысным аказваецца "Малы оксфардскi слоўнiк гiсторыi свету ў XX ст." (Maly oxfordzki slownik 1992). З прычыны недахопу месца аўтар артыкулу прапусцiў некаторыя пытаннi (напрыклад, важную з сiмвалiчных меркаванняў для гiсторыi Беларусi Устаўную Грамату Беларускай Народнай Рэспублiкi ад 25 сакавiка 1918 г., якая абвясцiла Беларусь незалежнай дзяржавай). Крыху перабольшана цверджанне, што "(...) савецкая партызанка, з прычыны абыякавага стаўлення насельнiцтва, была досыць слабою" (Maly oxfordzki slownik 1992, 57). У цэлым, аднак, тэкст i ўвогуле слоўнiк складзены добра i прыстойна арыентуе чытача ў складанай гiсторыi Беларусi XX ст. Добры i карысны таксама "Maly slownik historii Polski", выдадзены ў 1991 г. (Sienkiewicz 1991). Аднак сцiсласць выдання прымусiла аўтара пайсцi на значныя спрашчэннi. Тым не менш беларуская праблематыка ў гэтай працы прысутнiчае i прадстаўлена добра. Гэтага, на жаль, нельга сказаць пра найноўшае выданне "Гiсторыя. Школьная энцыклапедыя" (Historia 1993), аўтары якога ўпарта пачынаюць гiсторыю Беларусi з XX ст., ад узнiкнення ў 1919 г. Беларускай ССР (гэта, мабыць, абумоўлена тым, што пры пiсаннi артыкула "Беларусь" яны абапiралiся толькi на старую працу М. Космана: M.Kosman, Historia Bialorusi, Wroclaw, Ossolineum 1977).
Што да гiсторыi лiтаратуры, то надалей можна карыстацца "Малым слоўнiкам пiсьменнiкаў эўрапейскiх народаў СССР" (Mauy suownik pisarzy 1966), але трэба памятаць, у якiм часе ён паўставаў. У кожным разе там знойдзецца iнфармацыя пра Францiшка Скарыну, Сiмяона Полацкага, Францiшка Багушэвiча, Якуба Коласа, Янку Купалу i iншых.
"Слоўнiк гiстарычных паняццяў i тэрмiнаў" (Snoch 1990) карысны толькi ў сцiплым абсягу (артыкулы: unia, unici, dyzunici, bojar).
Падсумаванне
I ў старых, i ў новых падручнiках па гiсторыi беларуская тэматыка выступае як пабочная. Падобная сiтуацыя i ў дадатковай лiтаратурай. У галiне картаграфii справа можа крыху лепшая, але каментары да картаў не адпавядаюць патрабаванням сумленнай гiстарычнай навукi. Адсутнасць беларускiх пытанняў у аналiзаваных тэкстах вынiкае з шмат якiх прычынаў. Перадусiм, паколькi для эпохi да канца XVIII ст. падручнiкi прымаюць дзяржаўнiцкi пункт гледжання (гiсторыя дзяржаваў), то выходзiць, што гiсторыi Беларусi няма, бо не iснуе беларускае дзяржавы. Прызнанне Вялiкага Княства Лiтоўскага за лiтоўска-беларускую дзяржаву не пранiкла да падручнiкаў. Зрэшты, пра гiсторыю Вялiкага Княства гаворыцца не надта шырока (увага аўтараў засяроджваецца звычайна на Кароне). Ад часоў падзелаў у падручнiках выкладаецца гiсторыя палякаў, г. зн. народу, бо дзяржавы польскай ужо няма. Гэты нацыянальны прынцып вылучэння матэрыялу для апавядання таксама не спрыяе прадстаўленню беларускiх пытанняў. Фармаванне нацыянальнай самастойнасцi на Беларусi прыпала на канец XIX - пачатак XX ст., г.зн. пачалося пазней, чым нават у лiтоўцаў, не кажучы ўжо пра ўкраiнцаў. Таму пра Беларусь i яе жыхароў - беларусаў пiшацца толькi пры разглядзе пытанняў, звязаных з нацыянальнымi мяншынямi ў II Рэчы Паспалiтай. Крыху iнакш гэтая праблема падаецца ў новых падручнiках. Раней падкрэслiвалася моцная повязь беларускiх палiтычных рухаў з рухам камунiстычным (Грамада, КПЗБ), што, мабыць, мусiла служыць iм за станоўчую характарыстыку. У падручнiках, ужываных цяпер, такая сувязь ужо не падкрэслiваецца так адназначна. Хоць, з iншага боку, у рэкамендаванай лiтаратуры (Roszkowski, Pronobis, Holzer) бальшыня звестак пра беларусаў за 1918-1939 г. тычыцца камунiстычнага альбо звязанага з камунiзмам беларускага руху. Але гэтага, бадай, не след разумець як сiнтэтычную ацэнку палiтычнае дзейнасцi беларусаў, якую мелiся даць аўтары. Гэта хутчэй абумоўлена тым фактам, што найбольш даступныя ў польскай гiстарыяграфii звесткi тычацца акурат такой палiтычнай актыўнасцi беларусаў. Варта заўважыць, што, нягледзячы на шматлiкасць працаў на гэтую тэму, праблема дагэтуль не прадстаўлена нi самым лепшым, нi самым праўдзiвым чынам. Асаблiва нестае ў працах на тэму камунiстычнага руху на Беларусi (як на землях II Рэчы Паспалiтай, так i ў Беларускай ССР) добрага i сiнтэтычнага апiсання яго лiквiдацыi савецкiмi ўладамi ў 30-я г.
Вiдавочна, на падставе кароткiх i часта слаба звязаных мiж сабою звестак, рассеяных па падручнiках, вучань толькi з вялiзнай цяжкасцю можа выпрацаваць нейкi цэльны погляд на гiсторыю беларускай дзяржавы i народу. Нават абшар Беларусi ў геаграфiчным сэнсе вельмi цяжка вызначыць на аснове ведаў, атрыманых з школьных матэрыялаў (за выключэннем, можа, "Гiстарычнага атласу"). Дадатковую цяжкасць у гэтым дачыненнi спраўляе той факт, што ў нiводным з падручнiкаў па гiсторыi не прадстаўлена гiстарычная геаграфiя земляў колiшняе Рэчы Паспалiтай.Таму часта ўжыванае аўтарамi паняцце "Лiтва" (для азначэння Вялiкага Княства Лiтоўскага або колiшнiх яго абшараў у XIX ст.) вучнi могуць зразумець памылкова (як тэрыторыю сучаснае Лiтвы), асаблiва калi яно не выступае ў ясным кантэксце.
У сувязi з тым, што беларускiя пытаннi становяць у падручнiках гiсторыi пабочны сюжэт, ацэначных меркаванняў пра ўласна беларусаў (у адрозненне ад украiнцаў i жыдоў) у iх няшмат. Аднак тыя, якiя ўсё ж трапляюць у падручнiкi, польскi вучань можа ўспрымаць як пазiтыўныя. Так, у новых падручнiках падкрэслiваецца лаяльнасць беларусаў да польскае дзяржавы, нават у найцяжэйшыя часы вайны 1939-1945 г. Здараюцца, аднак, i дзiўныя фармулёўкi, напрыклад, пра "супрацоў-нiцтва беларускiх нацыяналiстаў з савецкiмi ўладамi ў 1939-1941 г." (Siergiejczyk 1991, выд. 4, 135). Калi ўлiчыць, што беларускi нацыянальны рух аптаваў у той час на карысць Нямеччыны, бо савецкi "беларускi эксперымент" у 20-я i 30-я г. скончыўся крывава, дык такое меркаванне цалкам памылковае. Вось жа, аўтар ужыў слова "нацыяналiсты" не ў значэннi палiтычнага кiрунку, а ў ацэначнай яго канатацыi, чаго, аднак, ясней не патлумачыў.
Яшчэ раз належыць падкрэслiць, што на падставе пра-аналiзаваных матэрыялаў цэласны вобраз гiсторыi ўсходнiх суседзяў Польшчы збудаваць немагчыма. Тэарэтычна можна, вядома, спадзявацца, што настаўнiк будзе старацца падаць вучням больш матэрыялу, чым яны могуць знайсцi ў падручнiках. Аднак, паколькi колькасць гадзiнаў, прызначаных на навучанне гiсторыi, змяншаецца, а падручнiкi дапаўняюцца вельмi дэталёвым матэрыялам пра гады апошняе вайны i пазнейшы перыяд, то беларуская праблематыка будзе хутчэй увогуле прамiнацца. Адсутнасць цiкавасцi да непасрэднiх суседзяў Польшчы цi не найвыразнейшая ў падручнiках польскай мовы, бо адзiным кантэкстам польскае лiтаратуры ў iх аказваецца лiтаратура Захаду, дапоўненая вялiкай расiйскай лiтаратурай (Гогаль, Дастаеўскi, Булгакаў etc.).
Польская гiстарыяграфiя i гiстарычная публiцыстыка пра Беларусь
Гэта нi ў якiм выпадку не будзе поўны агляд дасягненняў гiстарыяграфii i роднасных галiнаў навукi (мовазнаўства, гiсторыi лiтаратуры, геаграфii, гiсторыi мастацтва). Iдзецца хутчэй пра абмалёўку пэўнага ўступнага i агульнага вобразу таго, што пiсана пра беларускiя справы па-польску, або палякамi.
У якасцi самастойнай тэмы беларускiя пытаннi прадстаў-лены досыць слаба. У гiстарыяграфii, створанай у XIX ст. i да паловы XX ст., землi Беларусi, што праўда, часта бывалi прадметам доследаў, але толькi як частка Вялiкага Княства Лiтоўскага (гл. агляд лiтаратуры: Kosman 1979). Спамiж даўнейшых працаў пра беларускае пытанне (у яго сучасным разуменнi) найбольш напiсана Леонам Васiлеўскiм (Wasilewski 1912; Wasilewski 1916; Wasilewski 1933). У гiсторыi лiтаратуры Беларусь часта выступае як краявiд (А.Мiцкевiч), але яе апiсанне звычайна бывае звязана з гiсторыяй Вялiкага Княства цi Крэсаў. У сувязi з апошнiм паняццем як даўней, так i сёння паўстае многа даследаванняў. Бальшыня iх, аднак, разглядае галоўным чынам польскую культуру, займаючыся астатнiмi "крэсовымi культурамi" хутчэй пабочна. Калi бывае iнакш, то ўкраiнскай, жыдоўскай i лiтоўскай культуры аддаецца больш увагi, чым беларускай. Працы пра гiсторыю Беларусi i беларусаў, якiя з'явiлiся пасля II сусветнай вайны, маюць вельмi розную каштоўнасць. Найлепшыя тыя, у якiх iдзецца пра гiсторыю Вялiкага Княства Лiтоўскага. Магчыма, у гэтым выпадку iдэалагiчны нацiск быў найслабейшым, а цэнзурныя абмежаннi не такiмi значнымi. Найгорш выглядае справа з гiсторыяй XX ст.: перыяды I i II сусветных войнаў i пасля 1945 г. Нават у сферы гiсторыi камунiстычнага руху цэнзурныя меркаваннi не дазвалялi праводзiць добрасумленных доследаў. Тым не менш, на гэтую тэму з'явiлася некалькi добрых працаў. Перадусiм трэба назваць кнiжкi Аляксандры Бергман i Генрыка Цiмэка (Bergman 1977; Bergman 1984; Cimek 1988). Толькi пасля 1989 г. змаглi выходзiць вельмi важныя працы Юрыя Туронка, без якiх немагчыма зразумець фармаванне нацыянальнага беларускага руху i яго нялёгкую гiсторыю ў XX ст. (Turonek 1989 выд. 1; Turonek 1993 выд. 2; Turonek 1993). Поруч са старэйшымi да-следчыкамi, звязанымi з беларускiмi справамi праз паходжанне, з'яўляюцца новыя (Radzik (w:) Historycy wobec tozsamosci 1992; Wrobel 1990). Надалей, аднак, застаецца слушным тое, што пiсаў у прадмове да пасмяротнага выдання прац А. Бергман Ежы Тамашэўскi: "Мы занадта мала ведаем пра беларусаў, iх культуру, традыцыi, гiсторыю" (Bergman 1984, 5). Прабелаў у гiстарыяграфii XX ст. нiякiм чынам не можа запоўнiць сiнтэз гiсторыi Беларусi, выкананы Марцэлем Косманам (Kosman 1979). Найноўшая гiсторыя пададзена ў ягонай кнiзе тэндэнцыйна, згодна з абавязковай у тыя часы савецкай iнтэрпрэтацыяй. Сучаснага чытача здзiвiць, што аўтар заключыў свае развагi цытатаю з Эдварда Герэка (новы класiк?!) (Kosman 1979, 369). Але тыя часткi кнiгi Космана, якiя тычацца даў-няе гiсторыi, збольшага захавалi сваю iнфармацыйную каштоўнасць.
Акрамя самога факту пiсання пра Беларусь цi беларусаў не меншую важнасць маюць выказаныя аўтарамi (як гiсторыкамi, так i публiцыстамi) сiнтэтычныя меркаваннi наконт гэтае дзяржавы i асаблiва народу. У шмат якiх выпадках гэта ацэнкi, як на польскае адчуванне, прыязныя. Не заўсёды аднак тое, што з польскага боку ўважаецца за доказ сiмпатыi, гэтаксама ўспрымаецца беларускiм бокам. У праявах польскай сiмпатыi беларусы часта, i не заўсёды беспадстаўна, бачаць патэрналiсцкую пазiцыю. Пробным каменем часта бывае стаў-ленне польскага боку да iхнае мовы. А з гэтым у мiнулым было не найлепш. Таму меркаваннi накшталт выказвання ксяндза Жыскара (сярэдзiна XX ст. !), спаланiзаванага француза, зрэшты, прыязнага беларусам, будзiлi i будзяць супрацiў: "Беларускi народ мае дзiўнае стаўленне да роднае мовы. Ужывае яе штодня дома, але ў касцеле хоча лепш спавядацца i гаварыць па-польску" (Nasze koscioly, 32). Гэтаксама негатыўна ўспрымаюцца такiя выказваннi, як цытаванае Марыянам Здзяхоўскiм у ягонай крытыцы Рыжскага трактату: "Не верыцца, як тут (на Меншчыне - Г.Л.) усё было на добрай дарозе, як тут расхоплiвалi польскiя лемантары i падручнiкi, якое мноства школаў мы адчынiлi, як войты i солтысы вучылiся пiсаць свае адозвы па-польску, i як па-польску адбывалiся мiравыя i акруговыя суды ...", "I ўсё гэта мы ўпусцiлi!" (дадае сам М. Здзехоўскi. - Г.Л.) (Zdziechowski, 233). Агулам беручы, беларусы разумеюць польскiя сiмпатыi як спробу "лагоднае" паланiзацыi iх народу, i супраць гэтага рашуча пратэстуюць. Пасля I сусветнае вайны нават Марцэлi Гандэльсман, хоць з ваганнем, але прызнаваў асобнасць i самастойнасць беларускага народу i мовы (Handelsman 1921).
Мiжваенныя гады i II сусветная вайна не прынеслi прынцыповых зменаў у прадстаўленых пазiцыях. Оскар Галецкi, адзiн з найлепшых знаўцаў гiсторыi даўняе Рэчы Паспалiтай, i асаблiва Вялiкага Княства Лiтоўскага, так характарызаваў становiшча беларусаў у II Рэчы Паспалiтай: "Like Ukrainians, the White Ruthenians also had less real liberty in their Soviet republics than in neighboring Poland where even as minorities they could organize politically without any imposed ideology" ("Беларусы, як i ўкраiнцы, мелi ў сваiх савецкiх рэспублiках менш свабоды, чым у суседняй Польшчы, дзе нават як мяншынi яны маглi арганiзоўвацца палiтычна без нiякае навязанае iдэалогii") (Halecki 1952, 415). Беларускi бок не быў бы схiльны прыняць такое меркаванне без шырэйшага каментару.
Цытаваныя аўтары, якiя прадстаўляюць асяроддзi, прыхiльныя памкненням беларусаў, пераканаўча дэманструюць, чаму беларусы часта ўспрымаюць польскiя сiмпатыi як дары данайцаў.
Толькi праз дзесяцiгоддзi пасля катаклiзму II сусветнае вайны ў польскай палiтычнай i гiстарычнай публiцыстыцы пачало фармавацца новае стаўленне да беларускiх справаў. Трэба аднак памятаць, што частка грамадскай думкi ў самой краiне i на эмiграцыi надалей застаецца на старых пазiцыях. У выпрацоўцы новага погляду на справы народаў, якiя суседзяць з Польшчай з усходу, асаблiва заслужылася асяроддзе парыжскае "Культуры". Важную ролю тут адыграла публiцыстыка Юлiуша Мерашэўскага, якi патрабаваў, каб польскi бок ясна выказаўся за незалежнасць Украiны, Лiтвы i Беларусi (гл. нарысы: Польская "Ostpolitik" i расейскi "польскi комплекс" i ULB (у:) Mieroszewski 1976, 110-122н, 175-186). Збежны з ягонымi патрабаваннямi напрамак думкi з'явiўся ў Польшчы ў 80-х г. (напр. Tomaszewski 1985; Konwersatorium 1988; Podlaski). Сёння польская дзяржава прызнае мiжнародную суб'ектнасць суседняе Беларусi без нiякiх засцярогаў i ваганняў.
Заканчэнне
З агляду прадстаўленых матэрыялаў ясна вынiкае, што магчымасць пазнаць гiсторыю Беларусi для вучня сярэдняе школы мiнiмальная. Як змянiць гэта, якi абсяг ведаў усе зацiкаўленыя бакi будуць гатовыя прызнаць задавальняючым - гэта тэмы асобнае дыскусii. На шчасце, сучасная сiтуацыя спрыяе адкрытаму абмеркаванню гэтых пытанняў. Адсутнасць цэнзуры, магчымасць сустрэч гiсторыкаў з абедзьвюх краiн дазваляюць дасягнуць такога паразумення, якое задавальняла б абодва бакi. Шмат у якiх месцах ацэнка здарэнняў мiнуўшчыны напэўна застанецца рознаю. Гэта натуральна, бо гiстарычная i нацыянальная тоеснасць абодвух народаў па-рознаму кшталтавалася i па-рознаму выглядае (пар. Бiч 1993 i Czym jest polskosc 1987-88). Важна аднак, каб абодва бакi, захоўваючы адметнасць, спрабавалi лепш пазнаць i зразумець адзiн аднаго.
Бiблiяграфiя
1. Навучальныя праграмы.
(Program 1981) Program nauczania liceum ogolnoksztalcacego.
Historia. Klasy I-IV. Праграма зацверджаная рашэннем Мiнiстэрства Асветы i Выхавання ад 10 лiпеня 1981, прызначаная для паўсюднае рэалiзацыi, пачынаючы ад 1981-82 навучальнага году, у лiцэях усiх профiляў. Гэта мадыфiкаваная версiя праграмы па гiсторыi, выда-дзенае ў жнiўнi 1970 г. Дзяржаўным прадпрыемствам Школьных Выданняў (Panstwowe Zaklady Wydawnictw Szkolnych), зацверджанай Мiнiстрам Асветы i Вышэйшай Адукацыi рашэннем ад 7 чэрвеня, дастасаваная да актуальных патрэбаў адукацыi (Warszawa, 1984, wyd.2).
(Program 1984) Program liceum ogolnoksztalcacego oraz liceum zawodowego i technikum. Historia. Падрыхтаваная ў Iнстытуце Школьных Праграмаў, зацверджаная Мiнiстрам Асветы i Выхавання 8 мая 1984 г. для рэалiзацыi ў агульнаадукацыйным лiцэi, тэхнiкуме i прафесiйным лiцэi, ад 1986-87 навучальнага году - у I, ад 1987-88 г. - II, ад 1988-89 г. - III, ад 1989-90 г. - IV, i ад 1990-91 г. - у V класе; у тэхнiкуме на базе ZSZ ад 1989-90 навучальнага году ў I класе, ад 1990-91 году ў II класе (Warszawa, 1986).
Minimum programowe w zakresie historii. Projekt (Material badawczy). Opracowali Wanda Fuchsa, Zygmunt Klodnicki, Izabela Kolodziej, Zofia Kozlowska, Elzbieta Kunc, Jerzy Lebiedziewicz, Czeslaw Nowarski, Jan Zaryn, Wojciech Bilinski, Stanislaw Slawinski, Magdalena Stalpinska. Warszawa, 1992. (Датычыць усiх тыпаў школ. - Г.Л.)
(Program 1992) Historia. Szkola srednia. Minimum programowe obowiazujace od 1 wrzesnia 1992. Warszawa, 1992.
Program szkoly podstawowej. Historia, klasy IV-VIII. Праграма зацверджаная для рэалiзацыi ў IV-VIII класах сярэдняе школы, пачынаючы ад 1990-91 навучальнага году, загадам Мiнiстра Народнае Адукацыi №1 ад 15 студзеня 1990 г. (Warszawa, 1990).
Historia. Szkola podstawowa. Minimum programowe obowiazujace od 1 wrzeunia 1992. Warszawa, 1992.
Program zasadniczej szkoly zawodowej. Historia. Праграма зацверджаная для рэалiзацыi ў I-II класах асноўных прафесiйных школ, пачынаючы ад 1990-91 навучальнага году, загадам Мiнiстра Народнае Адукацыi ад 22 сакавiка 1990 г. (Warszawa, 1990).
Program technikum i liceum zawodowego. Historia. Праграма зацверджаная для рэалiзацыi ў I-III класах тэхнiкумаў i лiцэяў на базе ZSZ, пачынаючы ад 1990-91 навучальнага году, загадам Мiнiстра Народнае Адукацыi ад 22 сакавiка 1990 г. (Warszawa, 1990).2. Падручнiкi па гiсторыi
а) Падручнiкi, ужываныя ў 80-х г.
(Dowiat) Dowiat J. Historia dla klasy I liceum ogolnoksztalcacego. Warszawa, 1975, wyd.10.
(Gierowski) Gierowski J., Leszczynski J. Historia dla klasy II liceum ogolnoksztaucrcego. Warszawa, 1987, wyd.15.
(Galos) Galos A., Gierowski J., Leszczynski J. Historia dla klasy III liceum ogolnoksztalcacego. Czesc pierwsza. Warszawa, 1989, wyd.17.
(Wapinski I) Wapinski R. Historia dla klasy III liceum ogolnoksztalcacego czesc druga oraz dla klasy III technikum. Warszawa, 1974, wyd.6.
(Wapinski II) Wapinski R. Historia dla klasy IV liceum ogolnoksztalcacego oraz dla klasy III technikum. Czesc druga. Warszawa, 1979, wyd.11.
(Siergiejczyk, 1986, wyd. 1) Siergiejczyk T. Dzieje Najnowsze 1939-1945. Historia dla szkol srednich (klasa IV liceum ogolnoksztalcacego oraz klasa III technikum i liceum zawodowego). Warszawa, 1986, wyd.1.б) Падручнiкi, якiя ўжываюцца цяпер
(Manikowska) Manikowska H., Tazbirowa J. Historia. Sredniowiecze. Podrecznik dla szkol srednich klasy I liceum ogolnoksztalcacego i liceum zawodowego. Warszawa, 1988, wyd.1.
(Cegielski) Cegielski T., Zielinska K. Dzieje nowozytne. Podrecznik dla szkol srednich klasy II liceum ogolnoksztalcacego. Warszawa, 1991, wyd.1.
(Szczesniak I) Szczesniak A.L. Historia. Dzieje nowozytne i najnowsze 1815-1918. Podrecznik dla szkol srednich klasy III liceum ogolnoksztalcrcego oraz klasy II technikum i liceum zawodowego. Czesc pierwsza. Bydgoszcz, 1992, wyd.2.
Szczesniak A.L. Historia. Dzieje nowozytne i najnowsze od polowy XIX do 1918 r. Podrecznik dla szkol srednich klasy III liceum ogolnoksztalcacego oraz klasy II technikum i liceum zawodowego. Warszawa, 1990, wyd.1. (Гэты падручнiк змяшчае той самы матэрыял, што i папярэднi (Szczesniak I), кароткi час функцыянаваў як другая частка да падручнiка Галёса, Героўскага i Лешчыньскага, якi тычыцца гадоў 1815 - паловы XIX ст., гл. (Galos).
(Szczesniak, 1992) Szczesniak A.L. Historia. Dzieje Polski Odrodzonej 1918-1939. Podrccznik dla szkou srednich klasy III liceum ogolnoksztaucrcego oraz klasy II technikum i liceum zawodowego. Czesc druga. Bydgoszcz, 1992, wyd.1.
(Siergiejczyk, 1991, wyd. 4) Siergiejczyk T. Historia. Dzieje najnowsze 1939-1945. Podrecznik dla szkol srednich klasy IV liceum ogolnoksztalcacego oraz dla klasy III technikum i liceum zawodowego. Warszawa, 1991, wyd.4.
(Pankowicz) Pankowicz A. Historia. Polska i swiat wspolczesny. Podrecznik dla szkol srednich dla klasy IV liceum ogolnoksztalcacego oraz dla klasy III technikum i liceum zawodowego. Warszawa, 1991, wyd.2.3. Гiстарычныя атласы
(Semkowicz) Nanke C., Piotrowicz L., Semkowicz W. Maly Atlas historyczny. Warszawa-Wroclaw, 1986 (б. г.в.).
(Czaplinski) Atlas historyczny Polski, pod red. W. Czaplinskiego i T. Ladogorskiego. Wroclaw, 1973, wyd.3.
(Atlas historyczny) Atlas historyczny swiata, pod red. J. Wolskiego. Warszawa-Wrocuaw, 1986, wyd.2.4. Дадатковая лiтаратура, рэкамендаваная Мiнiстэрствам нацыянальнай адукацыi
(Davies) Davies N. Boze igrzysko. Historia Polski, tlum. E.Tabakowska. T. 1-2. Krakow, 1989-1991.
(Holzer) Holzer J., Kieniewicz J., Tymowski M. Historia Polski. Warszawa, 1990, wyd.3.
(Pronobis) Pronobis W. Polska i swiat w XX wieku. Warszawa, 1991, wyd.2.
(Roszkowski) Roszkowski W. Historia Polski 1914-1990. Warszawa, 1991.5. Даведнiкi
(Bankowicz) Bankowicz B., Bankowicz M., Dudek A. Slownik historii XX wieku. Krakow, 1992.
(Suownik, 1974) Bialoruska Socjalistyczna Respublika Radziecka // Slownik Geografii ZSRR. Warszawa, 1974. S.323-345.
(Bienkowski) Bienkowski L. Bialorus // Encyklopedia Katolicka. T.2. Lublin, 1976. Kol.368-369.
(Grunberg, 1992) Grunberg K., Polacka K., Rozwadowska A.J., Rulka J., Winclawska M. Historia od X - XX wieku. Kronika wydarzen. Polska i sasiedzi. Torun, 1992.
(Historia, 1993) Historia. Encyklopedia szkolna. Warszawa, 1993.
(Maly oxfordzki slownik, 1992) Maly oxfordzki slownik historii swiata w XX wieku, przel. M. Urbanski, red. P.Wieczorkiewicz i M.Urbanski. Uondyn, 1992.
(Mauy slownik, 1964) Maly slownik historii Polski, pod red. T. Lepkowskiego. Warszawa, 1964, wyd.3.
(Sienkiewicz, 1991) Sienkiewicz W. Maly slownik historii Polski. Warszawa, 1991.
(Snoch, 1990) Snoch B. Slownik szkolny. Terminy i pojecia historyczne. Warszawa, 1990.
6. Працы з гiсторыi, гiстарычнае публiцыстыкi i мова-знаўства, выкарыстаныя пры напiсаннi гэтае працы
(Бiч, 1993) Бiч М. Аб нацыянальнай канцэпцыi гiсторыi i гiстарычнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь // Беларускi Гiстарычны Часопiс. №1(1). 1993. C.15-24.
(Bergman, 1977) Bergman A. Rzecz o Bronislawie Taraszkiewiczu. Warszawa, 1977.
(Bergman, 1984) Bergman A. Sprawy bialoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984.
(Cimek, 1988) Cimek H. Legalne chlopskie partje rewolucyjne w Drugiej Rzeczypospolitej. Bialystok, 1988.
(Halecki, 1952) Halecki O. Borderlands of Western Civilisation. A History of East Central Europe. New York, 1952.
(Handelsman, 1921) Handelsman M. O dzisiejsza polityke nasza na wschodniej Bialej Rusi // Wschod Polski. Miesiecznik polityczny. T.2. 1921. Z.1-3, 34-45.
(Konwersatorium, 1988) Konwersatorium "Polska w Europie. Kosciol pod wezwaniem Sw. Trojcy. Cykl: Europa Srodkowa. Zeszyt drugi: "Miedzy Wschodem i Zachodem". Warszawa, 1988.
(Kosman, 1979) Kosman M. Historia Bialorusi. Wrocuaw, 1979.
(Mieroszewski, 1976) Mieroszewski J. Materialy do refleksji i zadumy. Paryz, 1976.
(Nasze kouciouy) Nasze koscioly. Opis ilustrowany wszystkich kosciolow i parafii znajdujrcych sie na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyleglych. T. 1. Archidiecezja Mohylewska, uloyyli i wydali ks. D. Baczkowski i ks. J. Zyskar. Warszawa - Petersburg, 1913.
(Tomaszewski, 1985) Tomaszewski J. Ojczyzna nie tylko Polakow. Mniejszosci narodowe w Polsce w latach 1918-1939. Warszawa, 1985.
Tomaszewski J. Europa srodkowo-Wschodnia 1944-1968. Powstanie, ewolucja i kryzys realnego socjalizmu. Warszawa, 1992, wyd.2.
(Turonek, 1993) Turonek J. Biauoruu pod okupacja niemiecka. Warszawa, 1993.
(Wasilewski, 1912) Wasilewski L. Litwa i Bialorus. Przeszlosc - terazniejszosc - tendencje rozwojowe. Krakow, 1912.
(Wasilewski, 1916) Wasilewski L. Polityka narodowosciowa Rosji. Krakow, 1916.
(Wasilewski, 1933) Wasilewski L. Sklad narodowosciowy panstw europejskich. Warszawa, 1933.
(Wrobel, 1990) Wrobel P. Ksztaltowanie sie bialoruskiej swiadomosci narodowej a Polska. Warszawa, 1990.
(Zdziechowski) Zdziechowski M. Zbrodnia Ryska // tenze, Europa, Rosja, Azja. Szkice polityczno-literackie. Warszawa (b.r.w.), 227-242.З польскай пераклаў Мiкола Раманоўск
Partners:
Face.by